За гадзіну 52-гадовая маладзечанка згубіла ўсе зберажэнні, якія збірала шмат гадоў на кватэру. Прычым прапажу заўважыла толькі праз тры тыдні. Гісторыю апісвае «Рэгіянальная газета».

Супрацоўнік «службы бяспекі банка» з жанчынай звязаўся праз Viber. Махляр паведаміў ёй аб падазроных аперацыях і прапанаваў узмацніць абарону банкаўскай карты. Каб у пацярпелай не ўзнікла сумненняў у законнасці махінацый, прадыктавалі яе пашпартныя звесткі.

Жанчына і паведаміла ўсю інфармацыю: назвала коды з sms-паведамленняў. Па словах махляра, аперацыі «па абароне банкаўскай карты» прайшлі паспяхова.

Пасля размовы даверлівая гараджанка выдаліла кантакт суразмоўцы з месенджара па рэкамендацыі гэтага работніка.

Афёра адкрылася, калі жанчына вырашыла праверыць валютны рахунак і звярнулася ў банк. У фінансавай установе ёй адказалі, што грошы (26 тысяч даляраў) адсутнічаюць.

Прычым махляры выводзілі грошы пакрысе: ад 1500 да 2300 рублёў. Так на працягу некалькі дзесяткаў аперацый было спісана крыху больш за 65 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0