Пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, піша БелТА.

Як паведамлялася, у сувязі са змяненнем Падатковага кодэкса з 1 студзеня змяніўся заканадаўча ўстаноўлены парадак спагнання ПДВ па лекавых сродках і медыцынскіх вырабах, што раней вызваляліся ад такога падатку, а менавіта: пры іх увозе ў краіну ўведзена стаўка ПДВ 10%, што можа прывесці да росту цэн на лекі

«Міністэрства аховы здароўя гатова да любога дыялогу і любых прапаноў з боку ўдзельнікаў фармрынку, таму мы ўпэўнены, што неабгрунтаванага павышэння цэн на лекавыя прэпараты не будзе», — запэўніў Чараднічэнка.

Па яго словах, кіраўніцтвам Мінздароўя праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў, айчынных кампаній, а 2 лютага адбылася сустрэча з дыстрыб'ютарамі, прадстаўнікамі значных аптэчных сетак.

«Мы знайшлі агульныя падыходы і ўбачылі разуменне (і з боку фармбізнэсу, і айчынных вытворцаў) важнасці той праблемы, якая цяпер ёсць. І ўсе выказалі зацікаўленасць у тым, каб яе вырашыць», — адзначыў намеснік міністра.

Прапанаваны канкрэтныя захады, якія будуць выконвацца. Вытворцы лекавых прэпаратаў павінны знізіць адпускныя цэны на 2 працэнты. Зменшыцца і памер надбавак, што прымяняюцца пры фарміраванні аптовых і рознічных цэн: на 2% на ўзроўні аптовага звяна і на 5-6% на ўзроўні розніцы. «Такім чынам мы нівеліруем увядзенне ПДВ, і індэкс спажывецкіх цэн, які ўстаноўлены на 2021 год у памеры 104,9%, будзе выкананы», - дадаў Дзмітрый Чараднічэнка.

Ён удакладніў, што гэты паказчык індэкса спажывецкіх цэн устаноўлены для лекаў, якія належаць да катэгорыі сацыяльна значных. Да іх адносяцца найбольш запатрабаваныя насельніцтвам прэпараты, у тым ліку для лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, цукровага дыябету. На перыяд пандэміі гэта процівірусныя, процізапаленчыя лекі, частка — антыбіётыкі. Пералік карэктуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0