Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбяцца:
- 350 г мукі
- 1 чайная лыжка разрыхляльніку
- 2 спелыя бананы
- 2 яйкі
- 250 мл малака
- дробка солі
- ваніль на смак
- алей
- Прасейце муку ў вялікую міску, дадайце разрыхляльнік і дробку солі.
- У іншай місцы трэба расцерці відэльцам бананы да аднароднай масы, дадаць малако, ваніль, яйкі і ўзбіць сумесь.
- Зрабіце ў цэнтры паглыбленне ў місцы з сухімі інгрэдыентамі, дадайце да іх сумесь з бананаў і хутка ўзбіце разам, каб атрымаць гладкае цеста.
- Дадайце крыху алею на антыпрыгарную патэльню і разагрэйце яе на сярэднім агні.
- Выкладвайце 2-3 сталовыя лыжкі цеста на патэльню і смажце некалькі хвілін, пакуль на паверхні не пачнуць з’яўляцца бурбалкі. Затым пераварочвайце блін і смажце 1-2 хвіліны з іншага боку. Тое ж самае паўтарыце з астатнім цестам.
- Аладкі можна падаваць з бананам, арэхамі, мёдам або кляновым сіропам.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0