Расія ўяўляе пагрозу для ўсіх членаў НАТА, у тым ліку ЗША. Пра гэта ў часе брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона, паведамляе РБК.

«Расія падрывае празрыстасць і прадказальнасць. Яны выкарыстоўваюць вайсковую сілу для дасягнення сваіх мэтаў. Яны падтрымліваюць проксі-групы і сеюць хаос і сумневы, падрываюць міжнародны парадак, — заявілі ў вайсковым ведамстве. — Мы бачым імкненне Расіі падарваць бяспеку і стабільнасць ва ўсім свеце сваім аўтарытарным падыходам».

Прадстаўнік абароннага ведамства падкрэсліў, што ЗША маюць намер прасоўваць уласныя інтарэсы. Акрамя таго, у Пентагоне адзначылі, што прымусяць Расію «адказваць за безразважныя і агрэсіўныя дзеянні».

ЗША маюць намер узняць пытанне пра пагрозу з боку Расіі падчас запланаванай на 17—18 лютага відэаканферэнцыі міністраў абароны Паўночнаатлантычнага альянсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0