pixabay.com

pixabay.com

Штогод на ўчастках рэк, азёр і штучных вадаёмаў, якія не замярзаюць, застаюцца зімаваць вадаплаўныя віды птушкі (лебедзі-шыпуны, крыжанкі і іншыя віды).

На думку спецыялістаў-заолагаў, лебедзі і качкі добра пераносяць халодны час года, самастойна знаходзячы сабе пражытак. Таму могуць доўгі час знаходзіцца без актыўнага руху. Птушкі сядзяць на лёдзе або на беразе вадаёмаў, падціснуўшы пад сябе лапы —так яны эканомяць энергію. Узімку лебедзі і качкі сілкуюцца ў асноўным вегетатыўнымі часткамі водных раслін, дробнымі рачкамі, лічынкамі насякомых, насеннем і актыўным глеем.

Спецыялісты лічаць, што падкормліваць лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак неабходна толькі пры рэзкім зніжэнні тэмпературы (-15°C і ніжэй) і толькі ў месцах іх масавага збору.

Птушак можна карміць збожжам (авёс, ячмень, пшаніца), птушыным камбікормам, сырой і варанай гароднінай. Не рэкамендуецца карміць хлебам, асабліва чорным. Паводле некаторых даных, падкормка птушак хлебам можа аказаць негатыўны ўплыў на іх страваванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0