Сілавікі затрымалі 50-гадовага мінчаніна, які скраў аўто з гаража знаёмага, паведамілі ў ГУУС.

Затрыманы распавёў, што напярэдадні ён выпіваў з 51-гадовым прыяцелем у гаражы. Калі знаёмы заснуў, мінчук завёў яго машыну і адправіўся на могілкі да магілы маці. Па дарозе назад спыніўся ля абочыны, міліцыянеры пабачылі яго, калі мужчына спаў.

Машына засталася ў тэхнічна спраўным стане, яе перадалі ўладальніку.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0