medrussia.ru

medrussia.ru

Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін прапанаваў увесці абавязковую геномную рэгістрацыю ўсіх працоўных мігрантаў, якія ўязджаюць у Расію з краін блізкага замежжа. 

«Такія меры сур'ёзным чынам зробяць больш жорсткім кантроль над міграцыйнымі працэсамі, дазволяць паставіць дадатковы бар'ер пранікненню на наш рынак працы крымінальных элементаў, а праваахоўным органам — больш паспяхова раскрываць учыненыя імі злачынствы», — патлумачыў ён сваю ініцыятыву ў інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

Паводле звестак кіраўніка СК, за першае паўгоддзе 2020 года ў Расеі было расследавана больш за 17 тысяч злачынстваў, учыненых замежнікамі, а за аналагічны перыяд 2021 года — амаль 19 тысяч злачынстваў.

Геномная рэгістрацыя — гэта атрыманне, захоўванне i выкарыстанне біялагічнага матэрыялу, які змяшчае фрагменты ДНК, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0