На працягу сутак да стыхійнага лагера прыбылі некалькі невялікіх груп, агулам каля 200 чалавек.

У цэлым сітуацыя застаецца напружанай, канстатуюць у ДПК.

«Умовы надвор'я, недахоп ежы і вады ствараюць пагрозу фізічнаму стану людзей, якія шукаюць абароны ў краінах ЕС. За мінулыя суткі непасрэдна ў лагеры бежанцаў аказана медыцынская дапамога двум жанчынам з-за пераахаладжэння і траўмы галавы. Таксама ўначы медыкі памежнай службы дапамаглі дзіцяці, у якога былі выяўленыя прыкметы пераахаладжэння. Распаўсюджаная інфармацыя аб выпадку гібелі сярод бежанцаў не адпавядае рэчаіснасці», — адзначаецца ў паведамленні.

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы ў раёне пераходаў Брузгі/Кузніца абвастрылася з раніцы 8 лістапада, калі некалькі сотняў мігрантаў прайшлі маршам каля польскай мяжы і размясціліся ў лесе, разбіўшы там лагер. У ноч на сераду былі здзейсненыя дзве спробы прарыву мяжы, але польскія памежнікі выціснулі мігрантаў назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0