На канале напісалі, што гэта «не рэйдэрскі захоп тэлеграм-канала»: каналам кіруе каманда з людзей, якія знаходзяцца па-за Беларуссю і «прывыклі працаваць па канонах сапраўднай, а не сервільнай журналістыкі».

«Увогуле, нічога не мяняецца. Акрамя аднаго — назвы. Цяпер яна адлюстроўвае ўсё тое, чым славіліся старыя добрыя «Навіны», — абвясцілі ў тэлеграм-канале.

БелаПАН — найстарэйшая недзяржаўная інфармацыйнае агенцтва ў Беларусі. Яно было заснаванае 19 лістапада 1991 года Алесем Ліпаем і паплечнікамі. Увесну 2002 года запрацавала інтэрнет-газета Navіny.by.

У студзені 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус у рамках справы затрыманага былога намесніка гендырэктара Андрэя Аляксандрава.

18 жніўня 2021 года былі затрыманыя дырэктар і галоўны рэдактар агенцтва Ірына Леўшына і былы гендырэктар Дзмітрый Наважылаў.

12 лістапада 2021 КДБ прызнаў БелаПАН экстрэмісцкім фармаваннем, а Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». З таго часу сайт і Telegram-канал не абнаўляліся. 

«Трапіўшы ў гістарычную мясарубку, мы не сталі фаршам». Найстарэйшаму незалежнаму агенцтву навін «БелаПАН» — 30 гадоў

Дзве найлепшыя рэдактаркі Беларусі зноў за кратамі. Паглядзіце, што яны казалі пра журналістыку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0