Фота: depositphotos.com

Фота: depositphotos.com

Змены закрануць спажыўцоў, якія карыстаюцца газавым ацяпляльным абсталяваннем (катламі) і прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу.

Цяпер «зімовы» тарыф ніжэйшы, «летні» — наадварот. Такая практыка захаваецца да чэрвеня бягучага года.

Ці вырасце плата за газ у цэлым пасля пераходу на адзіны тарыф?

Спецыялісты Мінгаза прааналізавалі магчымыя выплаты. У якасці прыкладу разгледзелі прыватны жылы дом плошчай 110 кв. м. Гадавое спажыванне газу склала 2 715 куб. м ‒ 2297 куб. м у ацяпляльны перыяд і 418 куб.м у летні.

Па дыферэнцыраваных тарыфах, што дзейнічаюць у 2022 г., выйшла 569,6 рубля — 343,2 рубля ў ацяпляльны перыяд і 226,4 рубля — у летні.

Па адзіным тарыфе атрымалася 536,7 рубля за год, што на 32,9 рубля менш, чым пры аплаце па розных тарыфах, але гэта, калі адзіны тарыф не павысяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0