Фота LRVK

Фота LRVK

Па словах Скайсце, канкрэтныя меры дапамогі для бізнэсу, які можа пацярпець ад забароны, не разглядаюцца, але распрацоўваюцца ўніверсальныя меры супраць абмежаванняў у гандлі з трэцімі краінамі, у тым ліку з Кітаем, паведамляе Delfi.

«Нягледзячы на тое, што перавозіць іх (тавары) транзітам будзе немагчыма, але паколькі на іх ёсць попыт, у любым выпадку, можна пабудаваць іншы лагістычны ланцужок. Мы працуем з канкрэтнымі кампаніямі, каб вырашыць іх праблемы, і сітуацыя сапраўды кіраваная. Я думаю, што не павінна быць ніякага рэальнага значнага ўплыву на нашу эканоміку», — заявіла міністр фінансаў у чацвер радыёстанцыі Ziniu radijas.

У сераду Літоўская чыгунка пацвердзіла, што атрымала афіцыйнае апавяшчэнне аб увядзенні БЧ забароны на транзіт нафтапрадуктаў і ўгнаенняў з Літвы праз Беларусь. Забарона ўступіць у сілу ў панядзелак.

Чытайце таксама:

Больш як на 1 млрд даляраў штогод. Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы нафтапрадуктаў і іншых грузаў

Ландсбергіс пра пагрозы Лукашэнкі Літве: Трэба прызнаць, спадару Аляксандру вынаходлівасці не займаць

Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі

Галоўчанка анансаваў «жорсткія меры» ў дачыненні да Літвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0