Nareshkumar Shaganti/Alamy

Nareshkumar Shaganti/Alamy

Па словах прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША, яе сустрэча з Зяленскім адбудзецца ў нядзелю, піша «РБК-Украіна».

Акрамя таго, Харыс сустрэнецца з канцлерам Нямеччыны.

«У пятніцу віцэ-прэзідэнт Харыс правядзе сустрэчу з генеральным сакратаром NATO. Таксама запланаваныя сустрэчы з канцлерам Олафам Шольцам і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім», — сказаў ён.

Са слоў чыноўніка, Харыс выступіць на канферэнцыі з прамовай, прысвечанай расійскай эскалацыі вакол Украіны.

Чакаецца, што віцэ-прэзідэнт скарыстаецца пляцоўкай, каб даказаць, што расійскае ўварванне ва Украіну аслабіць Расію, і раскажа аб наступствах крызісу для еўрапейскага і міжнароднага парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0