На думку старшага аналітыка «Альпары Еўразія» Вадзіма Іосуба, прычына такіх паводзінаў банкаў відавочная ‒ яны не хочуць купляць расійскія рублі, бо яны ім не патрэбныя.

‒ Банкі не могуць сказаць: «Расійскі рубель нам не патрэбны, таму мы яго не купляем». Яны выстаўляюць заведама заніжаны курс у надзеі, што ніхто ім яго прадаваць не будзе. Банкі з задавальненнем будуць у вас купляць долары і еўра, прынамсі мяркуючы па курсах. Мабыць, у іх дэфіцыт долараў, дэфіцыт еўра, асабліва наяўных. Бо гаворка ідзе менавіта пра куплю наяўных у банках.

У банкаў няма дэфіцыту наяўных расійскіх рублёў. А проста павялічваць іх колькасць у касе абсалютна не трэба. На самай справе гэта адлюстроўвае стаўленне банкаў да наяўнага расійскага рубля.

Аляксандр Лукашэнка днямі прагназаваў, што беларусы хутка будуць змагацца, «каб у кішэні быў лішні расійскі рубель ці юань», а даляр ужо нікому не патрэбны. 

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0