Анабэла Белікава.
Марына Лінчук.
Таня Дзягілева.
Вольга Шэрэр.
Вераніка Анціпава.
Анабэла Белікава
Анабэле ўсяго дзевятнаццаць, але яна ўжо лічыцца адной з самых перспектыўных усходнееўрапейскіх мадэляў. А калісьці дзяўчыну звалі проста Насця, і яна жыла з мамай у Брэсце. Менавіта мама і прывяла пятнаццацігадовую дачку на кастынг — агенты былі ў захапленні і прапанавалі Насці падпісаць кантракт з IMG Development. З таго часу Анабэла паспела папрацаваць на паказах Prada, Nina Ricci, стаць тварам Vera Wang, а таксама паўдзельнічаць у здымках для часопісаў Vogue, Another Magazine і W.
Марына Лінчук
21-гадовая Марына нарадзілася ў Мінску. Вучылася ў Маскве, там і стала мадэлькай. Здымалася ў рэкламе Versace, Dior, Gap, Victoria’s Secret, удзельнічала ў паказах Givenchy, Gucci і Christian Lacroix.
Таня Дзягілева
Будучая супермадэль нарадзілася ў Віцебску ў сям’і ўкраінскага бацькі і польска-беларускай маці. Вучылася ў Расіі, засвяцілася яшчэ ў 16 гадоў, калі выйграла ў конкурсе «Міс Сімпатый», зладжаным «Камсамолкай». Пасля чаго перамагла ў конкурсе «Супермадэль свету» — і канчаткова замацавалася ў статусе мегазоркі. Дзягілева ўдзельнічала ў паказах Alexander McQueen, Chanel, Valentino, Hermes, а таксама здымалася для вокладак расійскага і японскага Vogue і ў рэкламе Hugo Boss, Dior, Lanvin.
Вольга Шэрэр
22-гадовая Шэрэр нарадзілася ў Беларусі, жыве ў Нью-Ёрку. Праславілася яна не ў апошнюю чаргу дзякуючы сваім яркім рыжым валасам. Вольга ўдзельнічала ў рэкламных кампаніях Kenzo, Lanvin, Marc Jacobs, паказах Tsumori Chisato і Issey Miyake, трапіла на вокладкі італьянскага і французскага Vogue. Яна адна з першых беларускіх мадэляў здолела заявіць пра сябе на ўвесь свет. Без яе Дзягілевай і Белікавай было б нашмат складаней.
Вераніка Анціпава
Слава Веранікі пакуль не грыміць на ўвесь свет, але, паводле прагнозаў спецыялістаў, будучае яе чакае грандыёзнае. Урэшце рэшт, ёй усяго пятнаццаць — яна нарадзілася ў Мінску ў 1994-м. Вядомасць ёй прынеслі здымкі ў фатографа Луіса Санчэса ў Рыо-дэ-Жанэйра: Анціпава проста зацьміла астатніх удзельніц працэсу з самай «мадэльнай» краіны свету, Бразіліі.