Сярод палонных вайскоўцаў, паводле расійскага ведамства, — 162 афіцэры і больш за 40 жанчын.

Украінскі бок пакуль гэтую інфармацыю не каментаваў.

У начным звароце марыупальскім марпехам падзякаваў Уладзімір Зяленскі.

Днямі пехацінцы паведамілі, што ў іх заканчваюцца боепрыпасы і прадукты.

У сваю чаргу, дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч напісаў у Твітары, што марпехі з 36-й брыгады ў выніку «складанага і вельмі рызыкоўнага манеўра» прарваліся і далучыліся да палка «Азоў». Гэта, па словах Арастовіча, дазволіла ўзмацніць абарону горада.

«Вось што бывае, калі афіцэры не губляюць галаву, а цвёрда захоўваюць кіраванне войскамі», — напісаў ён.

Інфармацыю пра палонных ён пры гэтым не абвяргаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?