Кадр з серыяла. Крыніца: kino-teatr.ru

Шэсць гадоў таму амерыканка Кірбі Мазрачы (Элізабет Мос) ледзь не памерла падчас нападу невядомага, якога так і не злавілі. З тых часоў рэальнасць вакол Кірбі пастаянна змяняецца. Часам гэта маленькія змены, напрыклад, яе кошка ператвараецца ў сабаку, а на працы аказваецца, што Кірбі займае іншы стол. А бывае, што змены істотныя: напрыклад, нястрыманая маці дзяўчыны ператвараецца ў набожную хрысціянку, а сама Кірбі раптоўна аказваецца замужам, піша Guardian.

Але ж у гісторыі, заснаванай на бестселеры пісьменніцы Лоран Б'юкс, ёсць і свае сталыя элементы. Адзін з іх — тое, што Кірбі ва ўсіх рэальнасцях працуе архівісткай чыкагскай газеты Sun Times, на двары заўсёды 1992 год, а газета Кірбі — самая блізкая для яе магчымасць ператварыцца ў журналіста, пра што яна марыла да нападу.

Аднойчы ў гарадской каналізацыі знаходзяць цела жанчыны з траўмамі, падобнымі да тых, што атрымала падчас нападу сама Кірбі. Разам з рэпарцёрам Дэнам яна спрабуе знайсці забойцу, бо лічыць — нават калі паміж двума нападамі дзесяцігоддзі, вельмі падобна, што і ў яе выпадку, і ў выпадку новай ахвяры размова ідзе пра аднаго і таго ж забойцу.

Глядач значна апярэджвае іх у пошуках, бо ён мае магчымасць бачыць таямнічага злачынцу за працай. Завуць яго Харпер, і на нашых вачах ён выбірае наступную ахвяру.

Элізабет Мос, якая грае ролю Кірбі Мазрачы, вы маглі бачыць у знакамітым серыяле «Аповед служанкі». Сённяшняя Мос, як заўсёды, грае эмацыйна і ўважліва да зменаў у настроі ці пакутах свайго персанажа. Яна непахісная і несентыментальная ў кожнай ролі, за якую бярэцца, і нельга было спадзявацца на лепшую галоўную зорку ў «Зіхатлівых» — праекце, які без Мос мог бы ператварыцца ў прымітыўны.

Калі спалучыць выдатную ігру Мос з увагай да дэталяў, трохі павольны тэмп аповеду і тое, што гледачы моцна апярэджваюць падчас аповеду галоўных герояў, бачна, што «Зіхатлівыя» больш падобны да партрэта персанажаў, чым да трылера.

І бачна, што аповед Кірбі пра свет, які пастаянна змяняецца навокал яе — гэта вынік глыбокай траўмы. Кожны, хто падвяргаецца такому нападу, сутыкаецца з рэальнасцю жыцця, раптоўна напоўненага невядомымі, з тым, як знаёмыя людзі робяцца незнаёмымі, як вартыя даверу ператвараюцца ў тых, з кім не хочацца сутыкацца.

Вы робіце два крокі да новай нармальнасці і адзін крок назад, і ваша рэчаіснасць пастаянна змяняецца. Гэта адна з базавых ісцін «Зіхатлівых», і стужка нідзе не адступае ад яе і ад сваёй цэласнасці, нават калі колькасць ахвяраў-жанчын расце.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Што паглядзець. «Раздзяленне» — гіпнатызуючы офісны трылер з высокімі рэйтынгамі і захопленымі водгукамі

Што паглядзець. «Кульгавыя коні» — незвычайны брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў

Клас
5
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру