Расгвардзейцы вельмі незадаволеныя выплатамі, якія паступілі за два месяцы знаходжання ва Украіне — яны аказаліся значна ніжэйжымі, чым распавядаюць прапагандысцкія СМІ. І гэта стала адной з прычын адмовы.

«Толькі на днях прыйшла выплата за другі месяц знаходжання там. І калі за першы месяц заплацілі 100 тысяч, то цяпер — 50. Камандаванне патлумачыла гэта падзеннем курсу даляра — лічыцца па 50 даляраў за дзень знаходжання, але выплачваецца ў рублях па расійскім курсе», — растлумачыў суразмоўца.

Калі 10 сакавіка афіцыйны курс даляра ў Расіі складаў 120 рублёў, то 26 мая — 56, чым і тлумачыцца розніца ў памеры выплат.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
39
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1