Таццяна Вадалажская — метадолаг і сацыёлаг.

Яна паплечніца Уладзіміра Мацкевіча, які таксама знаходзіцца за кратамі, была экспертам Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарам праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт».

Упершыню Вадалажская была затрыманая 4 жніўня 2021 года. Тады яна правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў Следчы камітэт.

У сярэдзіне сакавіка Таццяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. 23 сакавіка яна пайшла за адказам на сваё хадайніцтва ў СК, але там ёй была паказаная пастанова аб заключэнні пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9