Здарэнне адбылося ў прэстыжным мінскім мікрараёне «Каскад». Каля свайго дома Паршын спрабаваў разагнаць групу дзяцей і падлеткаў (малодшаму ў кампаніі было 11 год), але атрымаў адпор ад 16-гадовага хлопца.

У адказ на прэтэнзіі мужчыны старэйшы з дзяцей, 16-гадовы Яўген Д., як кажуць сведкі, заявіў, што «яны жывуць у свабоднай краіне, і вольныя выбіраць лавачку».

У адказ на дзёрзкі тон, сцвярджае сведка, Паршын ударыў падлетка.

«Ухапіў за майку, разарваўшы яе адным рухам, даў хлопцу па твары. Але Яўген — кандыдат у майстры спорту па веславанні, спартовы хлопец. Ён знайшоў аргумент у адказ, у выніку чаго Паршын апынуўся на зямлі. Падняўшыся, пачаў шмаляць з пісталета па дзецях», — сказаў «Нашай Ніве» сведка.

У выніку раненне атрымаў той самы Яўген Д. Куля трапіла ў нагу.

Праўладны канал учора пацвердзіў: страляў у «Каскадзе» сапраўды Андрэй Паршын.

Чытайце таксама:

«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку

Клас
6
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
39

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру