Паводле той версіі, якая была пададзеная раней, дзве дзяўчынкі, 6 і 14 гадоў, здымалі ролік, раздаючы адпачывальнікам прыгожа нарэзаную садавіну. Супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі сысці. Старэйшы брат дзяўчынак, Мікіта заступіўся за іх, а калі трое работнікаў паспрабавалі прагнаць яго сілай, пачалася бойка.

На падмогу супрацоўнікам пляжа, піша канал, прыйшло чалавек дзесяць з палкамі і жалезнымі прутамі. Прыйшлося выклікаць хуткую для беларуса. Ён да гэтага часу ў цяжкім стане.

Работнік пляжа Дзмітрый распавядае пра сваю версію падзей. Ён сцвярджае, што дзяўчынкі раздавалі кавун не бясплатна — ён бачыў, як людзі давалі дзецям грошы. Гэта, па-першае, забаронена, па-другое, небяспечна, таму іх папрасілі гандаль спыніць. Сёстры працягнулі. І вось, паводле яго словаў, пасля другой заўвагі ўключыўся брат — Мікіта Гараеў (23 гады).

Дырэктар пляжа Арман Антанян нібыта хацеў растлумачыць, што прадаваць там нічога нельга, — паклікаў злога самбіста ў кабінет, каб паказаць пастанову. Беларус пачаў штурхаць ахоўніка па дарозе, а пасля ўдарыў яго па твары. Спартоўца нібыта спрабавалі паваліць, але ён усіх раскідаў.

Чытайце таксама:

На ахоўнікаў, якія збілі беларускага самбіста ў Сочы, завялі крымінальную справу. Яны затрыманыя

На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска

Фоткаўся з Лукашэнкам, працаваў у прэс-службе хакейнага «Дынама». Стала вядома асоба беларуса, пабітага ў Сочы

Клас
17
Панылы сорам
13
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
13