Віктар Орбан

Віктар Орбан

«Я не разумею, як вы не заўважылі, што ваша прамова — гэта чыста нацысцкая дыятрыба, годная Ёзэфа Гебельса», — так Жужа Хегедус патлумачыла свой крок у лісце Орбану аб адстаўцы.

Жужа Хегедус знаёмая з Орбанам 20 гадоў, а венгерскі прэм'ер вядомы сваімі антымігранцкімі поглядамі, але прамоўленыя ў суботу словы пра змешванне рас здаліся занадта скандальнымі нават даўняй паплечніцы.

Орбан казаў пра расавае пытанне ў суботу на захадзе Румыніі, у рэгіёне, населеным венграмі. Ён сказаў, што народы Еўропы могуць і хочуць змешвацца адзін з адным, але не павінны змешвацца з нееўрапейцамі.

«Мы хочам змешвацца адзін з адным, але мы не хочам станавіцца народамі змяшанай расы», — сказаў прэм'ер.

Міжнародны камітэт вязняў Аўшвіца назваў прамову Орбана «дурной і небяспечнай», а вядучая арганізацыя яўрэяў Венгрыі таксама асудзіла гэта заяву.

Віктар Орбан, адказваючы сваёй мінулай паплечніцы, сказаў, што яна дарма падазрае яго ў «нацызме». «Ты ведаеш лепш за каго б ні было, што мой урад у Венгрыі вядзе палітыку нулявой цярпімасці ў дачыненні да і антысемітызму і расізму», — напісаў ён у адказе Жужы Хегедус.

Прэс-сакратар Орбана Золтан Ковач заявіў, што прэса раздзьмула скандал вакол «пары жорсткіх радкоў аб іміграцыі і асіміляцыі», праігнараваўшы пры гэтым асноўныя тэзісы той прамовы. Віктар Орбан у суботу казаў у ліку іншага пра вайну ва Украіне — і даводзіў, што падтрымка Захаду Украіне не дапамагае, што санкцыі супраць Расіі не працуюць, і што трэба хутчэй заключыць мір.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5