Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Навукоўцы з НАСА сцвярджаюць, што яны знайшлі на паверхні Месяца некалькі цяністых і ўкрытых месцаў, дзе тэмпература пастаянна трымаецца ў раёне 17 градусаў Цэльсія. Яны мяркуюць, што гэтыя заглыбленні ў месячанй паверхні, як і вялікія пячоры, куды яны могуць весці, маглі б быць зручнымі месцамі для базавых лагераў пасяленцаў з Зямлі, піша The Times.

Ямы, пра якія ідзе размова, упершыню былі адкрытыя ў 2009 годзе. Гэта круглыя паглыбленні, некаторыя з іх памерам з футбольнае поле. З моманту іх адкрыцця навукоўцы выказваюць здагадку, што такія ямы могуць весці да пячор, якія можна даследаваць або выкарыстоўваць у якасці сховішчаў.

Паказальна, што тэмпература ў гэтых ямах стабільная і камфортная для чалавека. Гэта выгадна адрознівае іх ад больш адкрытых участкаў месячнай паверхні, бо ўдзень тэмпература на іх можна складаць 130 градусаў, а ноччу — прыкладна мінус 180 градусаў.

Каб высветліць тэмпературу ў ямах, навукоўцы з НАСА выкарыстоўвалі абсталяванне з аўтаматычнай міжпланетнай станцыі Lunar Reconnaissance Orbiter. Яны лічаць, што калі пячоры ў месячнай паверхні пачынаюцца адразу пад ямамі, тэмпература ў іх будзе такой жа камфортнай, як і ў саміх заглыбленнях.

Будаўніцтва баз у такіх участках паверхні можа дазволіць навукоўцам не марнаваць час на тое, каб распрацоўваць хітрыя спосабы падтрымліваць устойлівы тэмпературны рэжым на месячнай базе. Замест гэтага навукоўцы маглі б заняцца вырошчваннем ежы, забеспячэннем касманаўтаў кіслародам, зборам рэсурсаў для эксперыментаў і пашырэннем базы. Ямы і пячоры таксама дапамаглі б абараніцца ад касмічнага апраменьвання, сонечнай радыяцыі і метэарытаў.

Брытанцы стварылі рэцэпт бетону для працы на іншых планетах. У яго складзе — касмічны пыл, а таксама кроў, пот і слёзы астранаўтаў (гэта не жарт)

На Месяцы знайшлі пячору даўжынёй 50 км, у якой можна будзе заснаваць базу

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0