На Лукашэнку — бомбер ад Lepshy. Кадр з відэа з president.gov.by

Нагадаем, што ў беларускай мове існуе дзве ступені параўнання прыметнікаў. Першая з іх — вышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі адзін прадмет мае вышэйшую якасць, чым іншы:

  • ласкавы — ласкавейшы
  • цёплы — цяплейшы
  • высокі — вышэйшы
  • добры — лепшы
  • дрэнны — горшы

Другая ступень параўнання — найвышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі нехта або нешта цалкам выйграе ў параўнанні з іншымі падобнымі да яго. Для ўтварэння найвышэйшай ступені параўнання трэба не толькі дадаць да прыметніка суфікс ці змяніць аснову, але і дадаць прыстаўку най-:

  • найласкавейшы
  • найцяплейшы
  • найвышэйшы
  • найлепшы
  • найгоршы

Верагодна, стваральнікі брэнда хацелі выкарыстаць прыметнік у найвышэйшай ступені параўнання, то-бок назваць новы праўладны мерч найлепшым — самым лепшым з усіх магчымых. Але памыліліся і выкарысталі вышэйшую ступень параўнання, якая абазначае, што Lepshy — гэта ўсяго толькі тавар, лепшы за нешта іншае, але зусім не выключны ў сваёй галіне.

«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску

Моўная фанабэрыя: чаму беларуская і ўкраінская мовы здаюцца смешнымі для расейцаў?

Чарльз, Карл, Караль? Як называць новага брытанскага манарха па-беларуску

label.reaction.like
31
label.reaction.facepalm
40
label.reaction.smile
173
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
5
label.reaction.anger
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мангол / Адказаць
26.09.2022
Они просто перевели на белорусский язык слово из арсенала себе подобных - ЛУТШИЙ ). Удивляться нечему, безграмотные руководят сейчас практически всем и везде.
1
Дурні / Адказаць
26.09.2022
Ды й з беларускай лацінкай у лукашыстаў праблемы - калі іх надпіс перакласці на кірыліцу - то атрымаецца “Лэпсгы”. Для калгаснікаў пойдзе))
0
Гумка і то будзе лепшай якасці / Адказаць
26.09.2022
Lepshy сярод 3%
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру