Беларусь выступае за тое, каб у самітах «Вялікай дваццаткі» прымалі ўдзел прадстаўнікі буйных рэгіянальных арганізацый, у прыватнасці ЕўрАзЭС.

Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў на прэс‑канферэнцыі 29 верасня.

«Мы лічым, што трэба пашыраць міжнароднае партнёрства і адпаведныя дыскусіі па важнейшых тэмах за межы вузкіх груп дзяржаў», — адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.

Паводле слоў Сяргея Мартынава, той факт, што ад самітаў «Вялікай васьмёркі» перайшлі да самітаў «Дваццаткі», — ужо сведчанне таго, што «працэс у гэтым напрамку пайшоў, і галоўнае ў гэтым не спыняцца».

Міністр замежных спраў Беларусі канстатаваў прадаўжэнне дыскусіі аб рэформе структуры ААН. На жаль, розныя дзяржавы пакуль не знайшлі дастаткова агульных падыходаў, каб было рэальным разлічваць на канкрэтную рэалізацыю ў бліжэйшы час пачынанняў у гэтай сферы, адзначыў Сяргей Мартынаў. Пры гэтым, паводле яго слоў, для ўсёй сусветнай супольнасці з’яўляецца відавочным, што сістэма ААН, сфарміраваная ў 1940‑х гадах, ужо далёка не ў поўнай меры адпавядае сучасным рэаліям міжнародных адносін. «І ў гэтым часткова прычына недастатковай эфектыўнасці ААН», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?