Фота: асабісты архіў

Пасля кантузіі аднаўляўся Дзяніс паўтара месяца. У яго пацярпеў слых, цяпер ён не чуе на 10 адсоткаў. 

«А так я сябе добра адчуваю.

Бывае, што галава баліць, але гэта ва ўсіх кантужаных такое.

Хутка аправіўся і паехаў на баявую задачу», — расказвае ён. 

Цяпер Дзяніс Урбановіч камандзір разведгрупы ў батальёне «Волат». 

«Дадому хочацца, — прызнаецца ён. — Часта дом сніцца. Апошнім часам увогуле ўвесь час думаю, што там у мяне на Лагойшчыне, як там бацька, браты, сябры. Гэта неяк псіхалагічна цяжка. Натуральна, за сем месяцаў на вайне я трошкі стаміўся. Мабыць, трэба будзе калі-небудзь адпачынак узяць».

У тое, што беларуская армія пойдзе ва Украіну, Дзяніс Урбановіч не верыць, бо «іх чакаюць на мяжы».

«Цяпер яна ахоўваецца вельмі добра, і беларускаму непадрыхтаванаму войску немагчыма будзе ўвайсці ва Украіну», — лічыць Урбановіч.

Фота: асабісты архіў

Дзяніс спадзяецца, што сумесная рэгіянальная групоўка войскаў «паездзіць, пабегае і супакоіцца». 

«Я валодаю афіцыйнай інфармацыяй па некаторых складах у Беларусі (у Берасцейскай і Віцебскай абласцях). Яны практычна спустошаны, адтуль усё вывезена ў Расію. Некалькі дзясяткаў танкаў перададзена туды ж. Пры пачатку другой фазы вайны (калі Пуцін паспрабуе падключыць Беларусь) не будзе з чым ісці ва Украіну», — мяркуе Урбановіч. 

На пытанне, адкуль Дзяніс бярэ сілы і рэсурсы на барацьбу з ворагамі, ён адказвае, што дапамагае Бог.

«У нас мэта — прарубіць шлях у Новую Беларусь. Гэта нас і натхняе», — падсумоўвае ён.

Чытайце таксама:

Цяжка кантужаны беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч

Ці створаць расійскія войскі ў Беларусі новы фронт для Украіны на поўначы?

СМІ: Масавае забойства вайскоўцаў пад Белгарадам адбылося пасля абразлівых слоў у адрас Алаха ад аднаго з камандзіраў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
123 / Адказаць
18.10.2022
Только вчера читал что максимум после 180 дней нужна ротация из-за combat fatigue (combat stress reaction). Опасно быть таким уставшим :(
0
хх / Адказаць
18.10.2022
а хто фота адлюстраваў? першае. так трэба?
ах, ну так жа - ваўкалак можа пераўтварацца

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру