Фота: BBC Food
Каб згатаваць фрытату з салодкім перцам, вам спатрэбіцца:
- 40-50 мілілітраў алею
- 400-500 грамаў жоўтых і чырвоных перцаў, ачышчаных і нарэзаных на палоскі. Але будзе смачна і з адным перцам ці палавінкай
- 1-2 нарэзаныя зубкі часнаку
- 1 сталовая лыжка белага віннага воцату
- 6 яек
- соль і молаты чорны перац
- Разагрэйце алей у патэльні. Смажце на ёй палоскі перца, час ад часу перамешваючы іх, пакуль краі палосак не карамелізуюцца. На гэта спатрэбіцца каля 10 хвілін.
- Дадайце часнок і смажце гародніну далей на сярэднім агні, пакуль яна не прыгатуецца (будзьце ўважлівыя, каб не спаліць гародніну). Дадайце воцат і смажце яшчэ трохі, пакуль вадкасць не выпарыцца. Здыміце патэльню з агню і адстаўце ў бок, пры гэтым пакіньце перац у патэльні.
- Разбіце яйкі ў вялікую міску, перамяшайце іх і прыпраўце соллю і перцам.
- Вярніце патэльню з перцам на агонь, дадайце ў яе алею і ўліце яйкі. Смажце фрытату, часам памешваючы яе з дапамогай шпаталя, пакуль на ніжняй частцы фрытаты не з’явіцца корачка. Вам спатрэбіцца каля 5 хвілін.
- Накрыйце патэльню вялікай талеркай і хутка перавярніце на яе фрытату. Перанясіце яе назад у патэльню, але ў гэты раз корачкай наверх, і смажце фрытату яшчэ 5 хвілін, пакуль іншы яе бок не набудзе карычневае адценне. Нарэжце на кавалкі і падавайце фрытату гарачай ці халоднай з салатай на ваш густ.
Чытайце таксама:
Як прыгатаваць ідэальную макарону? Вось правілы, якімі кіруецца кожны італьянец
Рэцэпт на выхадныя. Лімонныя кексы — простыя, прыгожыя, смачныя






я не пра рэцэпты і пра іх падачу - яны класныя.
а пра... ну якія перцы? якія перцы? вы ў магАзіне ці былі?
у магазіне не для багатых, а для бедных. былі? а для зусім бедных былі? бабулькі (і не толькі бабулькі) корпаюцца у Светофоре ў скрынях гнілых таматаў, намагаючыся там выбраць што...
якія перцы?