Фота: vecteezy.com

Вядомы біёлаг Бенджамін Бікман называе пераяданне вечарам адной з самых частых прычын дрэннага сну. Вячэра ці перакус непасрэдна перад сном стымулююць сімпатычную нервовую сістэму, якая мабілізуе арганізм да дзейнасці. У той жа час парасімпатычная нервовая сістэма, якая адказвае за рэлаксацыю, не можа нармальна функцыянаваць, і так мы сабатуем яе працу, тлумачыць onet.pl.

Падчас прыняцця ежы тэмпература цела павышаецца, і гэта паказвае на тое, што арганізм працуе над страваваннем. У такіх умовах целу складаней расслабіцца. Акрамя таго, калі перад сном з’есці нешта салодкае, гэта павысіць узровень глюкозы ў крыві, што выкліча пачашчэнне пульсу, неспакой і павышаны крывяны ціск. Людзі часта вінавацяць у гэтых сімптомах стрэс, але насамрэч яны часта звязаныя з вячэрнім пераяданнем.

Паводле Бікмана, падчас вячэры мы павінны прытрымлівацца трох правілаў. Варта пазбягаць простых вугляводаў (перш за ўсё гэта слодыч, садавіна, ягады, цукар і мёд), выбіраць багатыя на бялкі прадукты і не баяцца ежы, што змяшчае тлушчы. Акрамя таго, Бікман раіць вячэраць не пазней чым за тры-чатыры гадзіны да сну.

Варта памятаць і пра іншыя спосабы палепшыць якасць начнога адпачынку. Перш за ўсё, вечарам варта расслабіцца, і ў гэтым вам могуць дапамагчы цёплая ванна, спакойная музыка і апырскванне падушкі эфірным алеем накшталт лавандавага. Важна і каб целу было цёпла: накрывацца дзвюма коўдрамі адразу ці коўдрай і пледам на ногі — нармальна. Паспрабуйце таксама займацца вечарам ёгай ці медытацыяй.

Чытайце таксама:

На спіне, жываце ці на баку? Навукоўцы назвалі найлепшыя позы для сну

Ці карысна спаць у шкарпэтках? Доктар не сумняецца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Шурум Бурум / Адказаць
09.12.2022
Цікава. Але даводзілася быць знаёмым з людзьмі, якія як паядуць, дык адразу ў сон паглыбляюцца, і ня важна, колькі часу на гадзіньніку. Гэта, як кашачыя, ці ваўкі, напрыклад.
3
Рейсмус / Адказаць
10.12.2022
Известный биолог не в курсе ,что после еды всем хотется поспать ? Лев и собачка ,человек и даже мой попугай,все вздремнули бы ,если будет возможность . Похоже на природой заложеный рефлекс. А биолог считает почему то наоборот . Помню при коммунистах все писали ,что яйца кушать вредно ))
2
Холмс / Адказаць
10.12.2022
Спаць як паясьце хочацца таму, што дрэнь ясьце - не натуральную для чалавека ежу. Ужывайце адпаведную віду ежу і пасьля ежы будзе прыліў энэргіі, а не стомленасці. Таму і перад сном есьці ня трэба. Арганізму трэба адпачываць а не страваваць.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру