«Я магу сказаць, што на сённяшні дзень колькасць людзей, якія валодаюць інфармацыяй, дзе, калі, якім чынам будуць пачынацца тыя ці іншыя дзеянні на тэрыторыі нашай краіны, вельмі абмежаваная. Не больш за 3—5 чалавек.

І калі людзі робяць тыя ці іншыя заявы, то майце на ўвазе, што гэта не зусім можа адпавядаць рэчаіснасці.

Калі пачнуцца тыя ці іншыя ваенныя дзеянні, тыя ці іншыя ваенныя аперацыі — гэта інфармацыя для вельмі абмежаванага кола асоб», — заявіў Аляксей Данілаў.

Ён дадаў, што ўкраінцы заўважаць, калі «ўсё пачнецца» і што «дзе, калі і ў які час — пытанне абсалютна закрытае».

Раней у заходніх СМІ з’явілася інфармацыя, што ўкраінскі контрнаступ будзе весціся з двух напрамкаў, каб заблытаць ворага і не даць яму магчымасці распазнаць асноўны кірунак удару.

Чытайце таксама:

УСУ падрыхтавалі восем падраздзяленняў агульнай колькасцю 40 тысяч чалавек для контрнаступу

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў лічыць, што вайна скончыцца ў гэтым годзе

Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

У Мінабароны ЗША ацанілі шанцы ўкраінскага контрнаступу

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0