Як высветліла агенцтва AFP, абвінавачанні ў дачыненні да расійскай «дачкі» Auchan уключаюць «подкуп замежнай службовай асобы, подкуп фізічнай асобай, саўдзел у гэтых злачынствах і іх утойванне».

«Расследаванне накіравана на высвятленне фактаў унутры расійскага філіяла Auchan, але яно не накіравана супраць Auchan, які зʼяўляецца ахвярай у гэтай справе і пакідае за сабой права падаць грамадзянскі пазоў», — прыводзіць AFP каментар французскай групы.

Выданне Challenges паказвае, што сярод тых, каго заслухалі ў якасці сведак, — дырэктар па міжнароднай бяспецы і былы дырэктар па бяспецы расійскай філіі.

Выданне цытуе словы былога юрыста Auchan у Расіі Аляксея Жаркова аб тым, што менеджары па закупках расійскай «дачкі» Auchan ладзілі падстаўныя тэндары, штучна завышалі закупачныя цэны і давалі за грошы льготы ў папулярызацыі прадукцыі. Паводле яго сцвярджэнняў, за кошт карупцыйных сетак у расійскім Auchan «выпампоўвалі» «ад 80 да 100 млн еўра за год, што адпавядае 2-3 працэнтам ад абароту сеткі ў Расіі».

Auchan, які ажыццяўляе больш за 10 працэнтаў сваіх продажаў у Расіі, — адна з нямногіх французскіх кампаній, якія вырашылі працягнуць сваю дзейнасць у краіне пасля пачатку вайны ва Украіне.

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4