Прычынай стала анкалогія, якую выявілі ў 2016 годзе, паведамляюць расійскія СМІ.

Юдашкін нарадзіўся ў 1963 годзе ў Маскоўскай вобласці. У 1991 годзе ў Парыжы была прадстаўлена яго першая калекцыя пад назвай «Фабержэ».

Юдашкін быў членам-карэспандэнтам Асацыяцыі высокай моды Парыжа і стаў першым з расійскіх мадэльераў, прынятым у Палату французскай высокай моды.

У 2013 годзе, калі Юдашкіну споўнілася 50 гадоў, пасол Францыі ў Расіі ўручыў расійскаму мадэльеру знак кавалера Ордэна Ганаровага легіёна, паведамляе Бі-бі-сі.

Чытаць таксама:

Памёр расійскі мадэльер Вячаслаў Зайцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
0