Фота: Генштаб УСУ

Фота: Генштаб УСУ

За апошнія суткі абаронцы Украіны знішчылі каля 610 расійскіх захопнікаў, 2 сродкі супрацьпаветранай абароны, 9 танкаў, 16 артылерыйскіх сістэм і 17 баявых браніраваных машын.

Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 да 17.05.23 арыенціровачна склалі:

  • асабовага складу — каля 200 590 (+610) чалавек ліквідавана,
  • танкаў — 3 771 (+9) адзінак,
  • баявых браніраваных машын — 7 365 (+17),
  • артылерыйскіх сістэм — 3 166 (+16),
  • РСЗА — 562 (+0),
  • сродкаў СПА — 318 (+2),
  • самалётаў — 308 (+0),
  • верталётаў — 294 (+0),
  • БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 2 748 (+16),
  • крылатых ракет — 982 (+9),
  • караблёў / катараў — 18 (+0),
  • аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 6 067 (+19),
  • спецыяльнай тэхнікі — 417 (+7).

Даныя ўдакладняюцца, зазначае Генштаб.

На пачатку мая Бі-бі-сі і «Медыязона» на аснове адкрытых крыніц устанавілі імёны 21700 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ва Украіне. Журналісты зазначалі, што спіс можа ўтрымліваць, прынамсі, у два разы менш імёнаў загінулых, чым насамрэч пахавана ў Расіі. Да такой высновы журналісты прыйшлі, вывучаючы абстаноўку на могілках у больш чым 65 расійскіх населеных пунктах на працягу апошніх 14 месяцаў.

Такім чынам, паводле найбольш кансерватыўнай ацэнкі, падчас уварвання ва Украіну Расія на пачатак мая 2023 года магла страціць 43 400 чалавек загінулымі.

Агульныя беззваротныя страты Расіі (гэта значыць, колькасць тых, хто выбыў са строю з прычыны ранення або смерці ці прапаў без вестак) могуць складаць, прынамсі, 195 000 чалавек.

ЗША сцвярджалі, што са снежня 2022 года ва Украіне загінула 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў, прычым большасць — у Бахмуце.

Сама Расія апошні раз называла лічбы 22 верасня мінулага года. Тады міністр абароны Сяргей Шайгу казаў, што ва Украіне загінула 5937 расійскіх салдат і афіцэраў.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0