Фота: corriere.it

Фота: corriere.it

У раёне правядзення гонкі ў правінцыі Эмілья-Раманья моцныя залевы, якія прывялі да паводкі. Кіраўніцтва «Ф-1» пасля абмеркаванняў прыняло рашэнне не праводзіць спаборніцтвы.

«Я хачу выказаць сваю падзяку і захапленне неверагоднымі экстраннымі службамі, якія без стомы працуюць, каб дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, каб аблегчыць сітуацыю, — яны героі, і ўся Італія ганарыцца імі.

Рашэнне, якое было прынята, правільнае для ўсіх мясцовых абшчын і сям'і «Формулы-1», бо мы павінны гарантаваць бяспеку і не ствараць дадатковага цяжару для ўлады, пакуль яна мае справу з гэтай жахлівай сітуацыяй», — сказаў прэзідэнт «Ф-1» Стэфана Даменікалі.

Па апошніх звестках ад моцнай паводкі загінула восем чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0