Фота: minoblim.by

Фота: minoblim.by

Дом, які лічыцца помнікам архітэктуры, пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Яго плошча перавышае 444 кв. метраў.

Таргі запланаваныя на 21 чэрвеня на электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-маёмасць». Падаць заяўку можна да 15:00 пятніцы, 16 чэрвеня.

За гэты дом хочуць атрымаць 28,4 тысячы рублёў, што на 80% менш пачатковай цаны.

Акрамя ўласна будынка, з ім у арэнду на 50 гадоў здаецца зямельны ўчастак плошчай 0, 504 га. Тэрыторыю можна выкарыстоўваць у тым ліку для аказання турыстычных паслуг, але частка ўчастка размешчана ў водаахоўнай зоне Бярэзіны, што накладае пэўныя абмежаванні.

Будынак ужо спрабавалі прадаць восенню 2022 года, але пакупніка на нерухомую маёмасць не знайшлося.

Чытайце таксама:

Зноў спрабуюць прадаць графскую сядзібу ў Чачэрску

З чацвёртага разу прадалі старую панскую сядзібу ў Ганцавіцкім раёне

Колькі цяпер у Беларусі пустых хат?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0