Уладзімір Зяленскі з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафоса. Фота: Andrew Kravchenko / Bloomberg via Getty Images

Уладзімір Зяленскі з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафоса. Фота: Andrew Kravchenko / Bloomberg via Getty Images

«Сёння я выразна неаднаразова сказаў на нашай сустрэчы — дапусціць любыя перамовы з Расіяй зараз, калі акупант на нашай зямлі, — гэта значыць замарозіць вайну, замарозіць боль і пакуты…

Расія доўга спрабавала падмануць усіх з «Мінскам». Відавочна, што Расія спрабуе цяпер вярнуцца да сваёй старой прымітыўнай тактыкі падману. Але падмануць свет Расіі больш не ўдасца. Падмануць Украіну дакладна немагчыма.

Яшчэ раз падкрэслю: патрэбны рэальны мір, а значыць — рэальны вывад расійскіх войскаў з усёй нашай незалежнай зямлі», — выразна зазначыў Зяленскі.

Што да пытання паставак збожжа і іншых прадуктаў з Украіны, якое найбольш цікавіць афрыканскіх лідараў, то тут ён адзначыў:

«Пастаўка прадуктаў харчавання павінна быць надзейна гарантаваная, а права кожнага чалавека на ежу павінна быць забяспечана спыненнем любых спробаў такіх дзяржаў, як Расія, выкарыстоўваць пагрозу голаду і сацыяльнай нестабільнасці для шантажу народа».

Чытайце таксама:

Вось чаму прапанова краін Афрыкі дае вялікую надзею Беларусі

Афрыканскія краіны прапануюць Украіне і Расіі спіс умоваў для перамоў. Там згадваецца і Беларусь

Зяленскі: Калі контрнаступ будзе паспяховым, Расія прайграе вайну

Клас
70
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
0