Прыйшлі самыя кароткія ночы года. Фота: «Наша Ніва»

Прыйшлі самыя кароткія ночы года. Фота: «Наша Ніва»

У аўторак ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі будуць моцныя дажджы. Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +23..+29°С. У Мінску +23..+25°С.

21 чэрвеня, у сераду, пераважна без ападкаў, толькі ўначы на паўднёвым усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу +10..+17°С, максімальная днём +25..+31°С. У Мінску +28°С.

22 чэрвеня раніцай і днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ад +10°C на паўночным усходзе да +18°C на захадзе; максімальная днём +25..+31°С, месцамі +23..+24°С. У Мінску +25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1