З названай колькасці 39 аб'ектаў (амаль 33% ад агульнага аб'ёму) будуюць камунальныя прадпрыемствы сталіцы і 76 аб'ектаў (67% ад агульнага аб'ёму) — камерцыйныя забудоўшчыкі, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Камітэце будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама.

Сярод камерцыйных забудоўшчыкаў найбуйнейшым па-ранейшаму застаецца «Дана Астра» з праектам «Мінск Свет». На долю гэтай кампаніі прыпадае 46% у агульным аб'ёме жыллёвага будаўніцтва Мінска. На сёння інвестар узводзіць больш за 50 дамоў на тэрыторыі былога аэрапорта. Дзякуючы чаму Кастрычніцкі раён сталіцы выходзіць у лідары па маштабах ўзвядзення жылля, на яго тэрыторыі растуць 57 шматпавярховак агульнай плошчай больш за 629 тыс. кв. метраў.

Другое месца (20 дамоў і больш за 235 тыс. кв. метраў) займае Маскоўскі раён, на трэцяй пазіцыі — Ленінскі з 12 дамамі плошчай больш за 122 тыс. кв. метраў. Далей пазіцыі размяркоўваюцца так: Цэнтральны (9 дамоў і больш за 90 тыс. кв. м), Фрунзенскі (6 высотак і каля 58 тыс. квадратаў), у Заводскім узводзіцца таксама 6 шматпавярховак, але іх плошча паменш, каля 47 тыс. квадратаў. Пералік замыкаюць Партызанскі з Першамайскім (па 2 дамы, але плошчы розныя) і Савецкі (1 шматпавярховік).

Для тых, хто стаіць у чарзе на жыллё, у сталіцы цяпер узводзіцца 29 жылых дамоў, а таксама ў складзе 22 аб'ектаў прадугледжаны кватэры для шматдзетных сем'яў.

Асноўнымі пляцоўкамі будаўніцтва жылля для чаргавікоў сталі мікрараёны Лошыца, Паўночны (Даўгінаўскі тракт), тэрыторыі ў межах вул. Ангарскай — Магнітнай, Карвата — Геалагічнай, Лагойскага тракта — вул. Валгаградскай, вул. Шаранговіча — Гарэцкага — Рафіева, вул. Выгоцкага.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0