Шматфункцыянальны комплекс Helen & Valery Plaza будавала аднайменная кампанія, вядомая беларусам па сетцы магазінаў duty free. Прапісаўся новы будынак па адрасе завулак Веснінка, 16. Гэта амаль на праспекце Пераможцаў, на беразе вадасховішча Дразды.

Валерый, кіраўнік кампаніі, расказвае, што праектаваць комплекс пачалі ў 2018-м:

— Нам спадабаліся работы міжнароднага архітэктурнага бюро Piuarch. Яны рабілі, напрыклад, офісы і краму для Dolce & Gabbana у Італіі, працавалі і ў Расіі, напрыклад, у Пецярбургу. Кіраўнік архітэктурнага бюро прылятаў у Мінск, аглядаў месца і падказаў шмат каштоўных ідэй.

Архітэктурна-планіровачнае рашэнне на аснове ідэі італьянцаў выконвала беларуская майстэрня Барыса Школьнікава.

У пачатку жніўня 2020 гады на пляцоўку вышлі будаўнікі. Будынак увялі ў эксплуатацыю ў канцы снежня 2022-га.

У Helen & Valery распавядаюць: хацелася не проста ўзвесці функцыянальны будынак для арганізацый, а ў першую чаргу стварыць з яго дапамогай прывабнае асяроддзе, якое ўпрыгожвае аблічча горада. Канцэпцыя праекту нарадзілася з характару самой тэрыторыі. Гэта месца стыку ўрбанізаванага асяроддзя праспекта Пераможцаў і прыроднага, натуральнага — узбярэжжа вадасховішча Дразды. 

Комплекс складаецца з двух частак (у адной чатыры паверхі, у другой — тры), аб'яднаных агульным стылабатам. Ёсць бельведэр — так завуць назіральную пляцоўку, да якой вядуць эфектныя белыя ўсходы.

— Бельведэр адкрыты для гараджан, — працягвае Валер. — Мы рады, што людзі прыходзяць сюды. Напрыклад, учора тут было шэсць вясельных пар, а аднойчы ў суботу — восем адначасова.

Гэтае месца аблюбавала і моладзь: пакуль карэспандэнты тут былі з экскурсіяй, паспелі ўбачыць некалькі кампаній — падобна, у кагосьці дадалося ўдалых фота ў Instagram.

Першы паверх займаюць адміністрацыйна-камерцыйныя памяшканні. Напрыклад, там адкрыецца аддзяленне «Альфа Банка», салон прэміяльных аўтамабіляў, інтэр'ерны шоурум.

Другі і трэці паверх зоймуць офісы. На чацвёртым размясціліся апартаменты. Ёсць яшчэ адзін паверх: з боку вадасховішча ён лічыцца першым, а з цэнтральнага ўваходу — мінус першым, там адкрыецца рэстаран. Ёсць і іншыя камерцыйныя пляцы.

— Не было асцярог, што ў Менску не будзе запатрабаваным яшчэ адзін офісны будынак? Бо іх цяпер хапае. 

— Асцярогі былі, але яны неўзабаве зніклі ў сувязі з тым, што аб'ект знаходзіцца ў такой яркай лакацыі. Ды і архітэктура нязвыклая для нашага рынка. Да таго ж мы практычна выключылі калідоры — памяшканні цікавыя з пункту гледжання карыснай плошчы.

Попыт быў вялікі, на дадзены момант ужо занята прыкладна 85% пляцаў. Уласнікі нешта аддаюць у арэнду, нешта прадаюць.

— Мы з самага пачатку ўбачылі вялікі попыт у кліентаў, без аніякай рэкламы. Сюды прыйшлі не толькі беларусы, але і замежнікі: кампаніі з Расіі, Эміратаў.

На ўваходах — сістэма распазнання асоб.

— На ліфтах стаяць абмежавальнікі. Напрыклад, на трэці паверх, калі ён увесь ваш, ніхто іншы патрапіць не зможа. Доступ — па карце, тэлефонах, смарт-гадзінніках і гэтак далей.

Вышыня столяў на першых паверхах — 4,6 метра, на тых, што вышэй, — па 3,6.

Вось так выглядаюць апартаменты. Па законе ў такіх памяшканнях можна жыць, але зарэгістравацца нельга. Зрэшты, гэта наўрад ці праблема для ўласнікаў, якія могуць сабе дазволіць такі куток у прэстыжным месцы.

На першым паверсе з боку вадасховішча — будучыя памяшканні рэстарана.

— Ідзе пошук арандатара. Хочацца прывесці сюды прыгожы прэміяльны рэстаран, цяпер гэта няпростая задача.

Адсюль будзе выхад у бок вады, частку зялёнай зоны пакінулі пад будучую тэрасу. Таксама ёсць тэхпраезд для падвозу прадуктаў.

Ва ўжо занятых памяшканнях цяпер ідуць рамонты. Чакаецца, што кампаніі заедуць у комплекс у лістападзе-снежні 2023-га.

Зрэшты, некаторыя навасёлы тут ужо абжыліся. На першым узроўні трохпавярховай часткі размясціўся офіс Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, на другім — пляцоўка «Медыядом», якой таксама валодае асацыяцыя. Трэці паверх гімнасты будуць здаваць у арэнду.

Дарэчы, менавіта ў гэтым крыле два паверхі свабодна выступаюць з будынка.

— Такая платформа — задумка італьянцаў, беларусы казалі, што гэта немагчыма. Італьянцы скінулі свае праекты па ўсім свеце, дзе выносіліся і платформы па 45 метраў, а тут, здаецца, 25. Сказалі, што ўсё магчыма, трэба толькі разлічыць. У выніку нашы інжынеры і архітэктары разлічылі – і ўсё атрымалася.

Усярэдзіне памяшканняў другога і трэцяга паверха можна ўбачыць канструкцыі, дзякуючы якім платформа шмат у чым і трымаецца ў паветры.

З боку вадасховішча кампанія Helen & Valery добраўпарадкавала тэрыторыю.

З'явіўся грамадскі сад, засаджаны яблынямі, слівамі, грушамі. Ёсць і алея сакуры. Мабыць, будзе цікавае месца, калі прыйдзе час збіраць ураджаі.

— Плануем яшчэ пабудаваць пірс, але гэта пакуль на ўзгадненні.

Чытайце таксама:

Рамонт у стылі «барока», два ўзроўні і закрытыя двары. Якія кватэры прадаюць у Новай Баравой 

Больш за 200 пацярпелых. Махляры-«забудоўшчыкі» прапаноўвалі нерухомасць па прывабных цэнах

У Мінску і Гродне попыт на кватэры б'е рэкорды. Чаму так адбываецца?

Клас
13
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5