Паведамляецца, што спецыялісты МАЗа дапрацавалі дзейную сістэму і механізмы аўтобусаў, каб выключыць магчымыя ўзгаранні.

«Па кожнай машыне вытворцам складзены акт, які гарантуе яе бяспеку і дае магчымасць допуску да эксплуатацыі. Аўтобусы, на якіх пацверджана адсутнасць заўваг, выходзяць на лінію», — гаворыцца ў паведамленні «Пасажыраўтатранса».

Дадаткова прадстаўнікі МАЗа, маўляў, кожны дзень кантралююць тэхнічны стан аўтобусаў на маршрутах.

Пецярбургскі «Пасажыраўтатранс» у пачатку жніўня прыпыніў эксплуатацыю 137 беларускіх аўтобусаў, бо многія з іх рэгулярна загараліся і стваралі гэтым самым небяспеку. Сітуацыю каментаваў нават сам Лукашэнка, фактычна адмаўляючы наяўнасць сур'ёзнай праблемы і ківаючы на падкопы «канкурэнтаў».

З пачатку года продаж аўтобусаў МАЗ у Расіі расце. Толькі ў маі беларускае прадпрыемства прадало 159 аўтобусаў, што на 26% больш, чым у маі 2022-га.

Чытайце таксама:

Продаж аўтобусаў МАЗ у Расію скараціўся амаль на 80%

МАЗ пракаментаваў зняцце сваіх аўтобусаў з рэйсаў у Санкт-Пецярбургу

Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый

Беларускія аўтобусы ў Пецярбургу часта гараць, іх выкарыстанне прыпынілі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0