Індыйцы святкуюць паспяховую пасадку місіі «Чандраян-3» на Месяц / Фота: Getty Images

Індыйцы святкуюць паспяховую пасадку місіі «Чандраян-3» на Месяц / Фота: Getty Images

Місія «Чандраян-3» — першы зямны аб’ект, які пакінуў свае сляды на паўднёвым полюсе Месяца. Шасціколавы даследчык зрабіў адкрыццё, важнае для стварэння будучага месца пражывання астранаўтаў на Месяцы.

Выкарыстоўваючы лазерны спектраскоп (LIBS) на борце месяцахода Pragyan, місія Chandrayaan-3 выявіла сляды серы на паверхні каля паўднёвага полюса, як паведаміла Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў (ISRO).

Месяцаход Pragyan, апроч лазернага спектраскопа, мае рэнтгенаўскі спектрометр альфа-часціц для вывучэння хімічнага саставу месяцовай паверхні, распавядае Gizmodo. Прыбор страляе лазернымі імпульсамі, якія выпарваюць рэгаліт (месяцовы грунт) у плазму, а потым апарат аналізуе святло, што выпраменьвае плазма. Кожны хімічны элемент у стане плазмы мае пэўную даўжыню светлавой хвалі, што і дазваляе распазнаць, якія элементы знаходзяцца на паверхні Месяца.

Месяцаход Pragyan зрабіў здымак пасадачнага апарата Vikram на паверхні Месяца / Фота: ISRO

Месяцаход Pragyan зрабіў здымак пасадачнага апарата Vikram на паверхні Месяца / Фота: ISRO

Месяцаход таксама выявіў алюміній, кальцый, хром, жалеза, марганец, кісларод, тытан і крэмній, паведамляе ISRO. Аднак даследчыкаў больш за ўсё ўзрушыла менавіта наяўнасць серы. Сера — гэта хімічны элемент, які ёсць у глебе, вадзе і раслінах на Зямлі. Яе прысутнасць на Месяцы сведчыць аб наяўнасці там вадзянога лёду. Адпаведна, наяўнасць серы і іншых элементаў на паўднёвым полюсе Месяца таксама сведчыць аб тым, што гэты рэгіён не такі ўжо негасцінны, як лічылася раней. Таксама ўпершыню быў вымераны профіль тэмпературы паўднёвага полюса, каб лепш зразумець цеплавыя паводзіны гэтай вобласці Месяца.

Поспех індыйскай місіі «Чандраян-3», якая паспяхова села на Месяц 23 жніўня, зрабіла Індыю чацвёртай краінай у гісторыі, што дасягнула такога выніку пасля ЗША, Кітая і СССР. Місія павінна доўжыцца 14 дзён, што эквівалентна аднаму поўнаму месяцоваму дню.

Паспяховая спроба Індыі высадзіцца на Месяц, безумоўна, зрабіла Індыю адным з удзельнікаў вялікай месяцовай гонкі, пра якую больш падрабязна можна пачытаць у артыкуле «Чаму ўсе спрабуюць прымесячыцца на паўднёвым полюсе Месяца?».

Чытайце таксама:

«Гэта пераможны кліч новай Індыі». Індыйская станцыя прызямлілася на Месяц праз тры дні пасля крушэння расійскай

Чаму ўсе спрабуюць прымесячыцца на паўднёвым полюсе Месяца?

Баяліся, што індыйцы іх апярэдзяць. Эксперт абвінаваціў у крушэнні «Луна-25» чыноўнікаў і касмічную гонку

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2