Галоўнымі мэтамі эканамічнай палітыкі будучага года заявілі «забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва».

Прырост ВУП у 2024-м прагназуецца на 3,8%, а дасягнуць гэтага збіраюцца за кошт «маштабных інвестыцыйна-вытворчых праграм, рэалізацыі беларускай прадукцыі на знешнія рынкі і пашырэння ўнутранага попыту».

Інвестыцыі ў асноўны капітал маюць павялічыцца на 3,9% у супастаўных умовах, экспарт тавараў і паслуг — на 7,6%, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — на 3,5%.

Інфляцыю плануецца ўтрымаць на ўзроўні, які не перавышае 6%.

Рост рэальнага заробку, паводле разліку стваральнікаў плана, складзе 103,9%, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак па краіне павялічыцца да 2087 рублёў, у бюджэтным сектары — да 1634.

Чытайце таксама:

Падлічана да рубля. Міністр эканомікі расказаў, якім будзе заробак у наступным годзе

Экспарт ПВТ за мінулы год упаў на паўмільярда даляраў

Круты назваў лічбы, як абваліўся заходні рынак у беларускім гандлі пасля санкцый

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0