Сутыкненне палесцінскіх дэманстрантаў з ізраільскімі войскамі пасля дэманстрацыі ў падтрымку сектара Газа ў горадзе Рамала (Заходні бераг) у пятніцу, 13 кастрычніка. Фота: Nasser Nasse / AP

Сутыкненне палесцінскіх дэманстрантаў з ізраільскімі войскамі пасля дэманстрацыі ў падтрымку сектара Газа ў горадзе Рамала (Заходні бераг) у пятніцу, 13 кастрычніка. Фота: Nasser Nasse / AP

Абвастрыліся таксама адносіны паміж габрэйскімі пасяленцамі і палесцінскімі жыхарамі рэгіёна.

Прадстаўнік арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагар заклікаў габрэйскіх пасяленцаў на Заходнім беразе не ўмешвацца ў антытэрарыстычныя аперацыі ЦАХАЛ і даць арміі рабіць сваю справу.

За мінулыя дні адбылося некалькі нападаў на палесцінцаў з боку пасяленцаў.

Паведамляецца, што напярэдадні, у пятніцу, ізраільцянін ва ўпор застрэліў палесцінца ў раёне габрэйскага паселішча ў Хеўроне. Яшчэ шэсць чалавек былі забітыя ў вёсцы Кустра.

Пасяленцы на Заходнім беразе заяўляюць, што хочуць адпомсціць за разню, якую ўчыніў ХАМАС на поўдні Ізраіля. Акрамя таго, па іх словах, яны баяцца за сваё жыццё з-за росту варожых настрояў з боку палесцінцаў.

ЦАХАЛ загадвае пасяленцам выконваць распараджэнні Цэнтральнага камандавання, не чыніць самасуду і пазбягаць правакацый.

Паводле інфармацыі вайскоўцаў, цягам мінулага тыдня на Заходнім беразе былі арыштаваныя некалькі высокапастаўленых удзельнікаў ХАМАС.

Акрамя таго, узмоцненыя меры бяспекі ва Усходнім Ерусаліме, дзе таксама адбываюцца сутыкненні паміж ізраільскай паліцыяй і вайскоўцамі і гараджанамі-палесцінцамі. За мінулы тыдзень дзясяткі чалавек былі параненыя, сярод іх ізраільскія вайскоўцы.

Асаблівая ўвага ізраільскіх службаў бяспекі прыкаваная да раёна, прылеглага да Храмавай гары, у якім месціцца мусульманская святыня — мячэць Аль-Акса.

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ: Забіты камандуючы спецназам ХАМАС, які кіраваў нападам на ізраільскія мястэчкі 7 кастрычніка

Ізраіль прапанаваў жыхарам сектара Газа эвакуявацца сёння да 16:00

ЦАХАЛ: У сектары Газа ліквідаваны адзін з арганізатараў «суботняй разні»

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
2