Дональд Туск, лідар Грамадзянскай кааліцыі, можа зноў стаць прэм'ер-міністрам Польшчы пасля выбараў 15 кастрычніка 2023 года. Фота: AP Photo / Petr David Josek

Дональд Туск, лідар Грамадзянскай кааліцыі, можа зноў стаць прэм'ер-міністрам Польшчы пасля выбараў 15 кастрычніка 2023 года. Фота: AP Photo / Petr David Josek

Кансерватыўна-нацыяналістычная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая была ва ўладзе з 2015 года, набірае 36,8%.

Ліберальная «Грамадзянская кааліцыя» на чале з колішнім прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам набірае 31,6%. 

«Трэці шлях» — аб’яднанне «Польшчы 2050» экс-кандыдата ў прэзідэнты Шымона Галоўні і Польскай сялянскай партыі — 13%.

«Лявіца» — 8,6%.

Еўраскептычная і антыўкраінская партыя «Канфедэрацыя» збірае 6,2% 

Калі рэальныя вынікі выбараў супадуць з вынікамі экзіт-пола, урад створыць кааліцыя лібералаў, «Трэцяга шляху» і «Лявіцы».

Перадвыбарная барацьба была гарачай, і грамадства мабілізавалася. Колькасць людзей, якая галасавала, была рэкорднай для Польшчы (там на выбары ніхто не заганяе) — 73%.

Клас
57
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
14
Сумна
1
Абуральна
2