На паўднёвым узбярэжжы Англіі фіксавалі вецер да 180 км/г. Фота: Kin Cheung / AP

На паўднёвым узбярэжжы Англіі фіксавалі вецер да 180 км/г. Фота: Kin Cheung / AP

Шторм таксама выклікаў паводкі ў Італіі, ад якіх, у прыватнасці, пацярпеў італьянскі рэгіён Таскана. Там загінулі прынамсі пяць чалавек, а яшчэ некалькіх лічаць зніклымі без вестак, піша Бі-бі-сі.

У выніку паводкі на рацэ Бізенцыа затапіла вуліцы, пазмывала аўтамабілі, а людзі былі вымушаныя хавацца ад вады на дахах дамоў. Таксама затапіла чатыры бальніцы.

Шторм дасягнуў Тасканы ў ноч на чацвер, і губернатар рэгіёна Эўджэніа Джані абвясціў надзвычайнае становішча, бо вецер дасягаў 140 км/г.

Сярод найбольш пацярпелых раёнаў — Ліворна на ўзбярэжжы і гарады Прата і Мантэмурла недалёка ад Фларэнцыі.

На першым паверсе аднаго з затопленых дамоў знайшлі мёртвым 85-гадовага мужчыну. Ратавальнікі лічаць, што ён не змог падняцца па лесвіцы ў бяспечнае месца.

Губернатар Тасканы апублікаваў відэа, на якім бачна, як паводка зносіць машыны, і заклікаў людзей узбірацца на верхнія паверхі. Ён назваў ападкі «беспрэцэдэнтнымі за апошнія 100 гадоў».

Чырвоны ўзровень метэаралагічнай пагрозы таксама абвясцілі ў Славеніі і Харватыі. Сіноптыкі папярэдзілі аб моцных вятрах, градзе і навальніцах, а ўлады Славеніі заявілі аб адным з наймацнейшых цыклонаў за апошнія 10 гадоў.

У бельгійскім Генце загінулі 64-гадовая немка і пяцігадовы ўкраінскі хлопчык. Ён і яшчэ адно трохгадовае дзіця былі на пляцоўцы, калі падчас шторму на іх упалі галінкі дрэў.

Хлопчык пасля памёр у бальніцы, іншае дзіця атрымала лёгкія траўмы, якія не пагражаюць яго жыццю.

Чытайце таксама:

Дажджы, парывісты вецер, але адносна цёпла

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?