Надзея Скардзіна. Фота з яе сацыяльных сетак

Надзея Скардзіна. Фота з яе сацыяльных сетак

Алімпійская чэмпіёнка 2018 года адразу пасля таго завяршыла прафесійную спартыўную кар'еру, у жніўні наступнага года выйшла замуж за швейцарскага біятланіста Марціна Егера, а ўвосень 2019 нарадзіла сына Данілу. Пара жыве ў Швейцарыі.

Надзея Скардзіна з сынам. Фота з яе сацыяльных сетак

Надзея Скардзіна з сынам. Фота з яе сацыяльных сетак

Надзея разам з мужам і цяпер 4-гадовым сынам часта ходзіць на лыжныя шпацыры ў горы. Даніла ўпершыню стаў на лыжы і канькі, калі яму не было нават трох гадоў.

Нядаўна Надзея і Марцін, узяўшы з сабой Данілу, адправіліся на горны шпацыр, і ўсё было выдатна, пакуль літаральна за некалькі сотнях метраў ад іх здарыўся зусім нечаканы, імклівы і вельмі маштабны сыход лавіны.

Фота з сацыяльных сетак Надзеі Скардзіна

Фота з сацыяльных сетак Надзеі Скардзіна

На шчасце, ніхто не пацярпеў, а маленькі Данііл быў вельмі ўражаны гэтай незвычайнай прыроднай з'явай.

Фота з сацыяльных сетак Надзеі Скардзіна

Фота з сацыяльных сетак Надзеі Скардзіна

Падпісчыкі закідалі Надзею лайкамі і пажаданнямі дабра.

Надзея Скардзіна была адной з вядомых беларускіх спартсменак, якая актыўна падтрымала пратэсты 2020 года. 29 кастрычніка 2020 года яна стала 1000-й падпісанткай адкрытага ліста спартсменаў за сумленныя выбары. Таксама яна выказвала салідарнасць з пратэстоўцамі, са збітым братам сваёй сяброўкі Дар’і Домрачавай і звольненай чэмпіёнкай свету па фрыстайле Аляксандрай Раманоўскай. Калі пачалася вайна ва Украіне, Надзея выказалася за мір.

Чытайце таксама:

Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў

Няўдалы бізнэсмен і трэнер зборнай. Чым займаюцца цяпер былыя беларускія зоркі зімовых Алімпіядаў

«Ненавіджу вас»: біятланістка Надзея Скардзіна эмацыйна адрэагавала на жорсткае затрыманне брата Домрачавай

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3