Фота з інстаграму конна-спартыўнага клубу «Табун»

Фота з інстаграму конна-спартыўнага клубу «Табун»

Тыдзень таму ў інтэрнэце забілі трывогу: гаспадарка ў Асвеі (Верхнядзвінскі раён) хоча прадаць табун на мяса. Там ёсць і беларускія запражныя коні. Гэта адзіная нацыянальная парода Беларусі, на вывядзенне якой спатрэбілася не адно дзесяцігоддзе.

Само прадпрыемства «Асвейскі» ў цяжкім фінансавым стане.

Казалі, што ёсць аптовы пакупнік на ўсё пагалоўе — і кіраўніцтва гэта цалкам задавальняе: «Пачаліся гульні ў цэны — маўляў, маладняк 2023 года па 5,5 рубля за кілаграм, за старэйшых спачатку называлі цану па 8 рублёў, потым па 6,6».

У Асвеі хочуць прадаць на мяса беларускіх запражных коней — гэта адзіная нацыянальная парода

Першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Верхнядзвінскага райвыканкама Аляксей Гарбуль тады запэўніваў, што ўсё ў парадку.

«Ніхто здаваць на мясакамбінат жывёл не збіраўся», — заявіў ён у каментары «СБ».

Ён пацвердзіў, што КУП «Асвейскі» далучаць да іншай гаспадаркі. А табун, у якім было каля 100 коней беларускай запражной пароды, прадаюць. Каля 40 жывёл ужо адпраўлены па новым месцы жыхарства.

Аднак аказалася, да гаспадаркі ўзніклі пытанні. На індывідуальнага прадпрымальніка і былога дырэктара гаспадаркі «Асвейскі» завялі крымінальную справу за незаконны продаж табуна чыстапародных коней у Расію. Пра гэта паведамілі на тэлеканале «Беларусь 1».

Прадпрымальнік з Магілёўскай вобласці купіў асвейскіх коней і потым прадаў іх у Расію па 5,5 рубля за адзін кілаграм жывой вагі. Раней ён ужо прыцягваў увагу міліцыі. Прадпрымальнік затрыманы.

«Падчас правядзення праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што дырэктар сельгаспрадпрыемства «Асвейскі» Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці з мэтай пазбягання адказнасці за несвоечасовую выплату заработнай платы без атрымання дазволу на рэалізацыю і насуперак нарматыўным актам рэалізаваў 31 чыстапароднага племяннога каня па кошце субпрадуктаў», — паведаміў старшы інспектар аддзела УДФР Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Анатоль Асіпенка.

Чытайце таксама:

«Першы раз села на каня ў 35 гадоў». Гродзенка сабрала вакол сябе табун коней і шчаслівая

Гнядыя, шэрыя, коні ў яблыках. Паглядзіце, якая выстава праходзіць у Мінску

На Піншчыне ўладальніка коннага клуба вінавацяць у кепскім абыходжанні з жывёламі. Той бароніцца: Я прыстойны чалавек і выжываю з божай дапамогаю

«Можна і агарод узараць, і верхам на ім праехацца». За што цэняць беларускую пароду коней?

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
42