«Будзем гаварыць сумленна і шчыра, каб нас да чарговых прэзідэнцкіх выбараў праз год не папракалі, што мы там недзе юлілі-круцілі, няпраўду казалі і ўвогуле ўлада «наша ні да чаго не прыдатная, як цяпер ужо пачынаюць гэта раскручваць», — сказаў Лукашэнка.

А ў аснове ўсяго, дадаў ён, ляжыць эканоміка.

«Лёгка не будзе. Будзе цяжка, асабліва сёлета, — папярэдзіў Лукашэнка. — Не таму, што цяперашні прэзідэнт хоча быць і далей прэзідэнтам. Не таму, што нехта чагосьці хоча…» — пачаў ён, але так і не давёў да канца думку, чаму ж менавіта гэты год будзе асабліва цяжкім.

Лукашэнка папярэдзіў Чабатара, што ў аснове працы таго павінна ляжаць праўда. «Ніякага перабольшвання. Рана ці позна я гэта заўважу. У мяне дастаткова для гэтага рычагоў. Таму ні ў якім разе не хлусіць. Усё як ёсць. Таму што калі вы, мякка кажучы, недакладную інфармацыю будзеце даваць мне, значыць, будуць няправільныя кіраўнічыя рашэнні», — сказаў Лукашэнка.

Прызначаючы старшыню Маладзечанскага райвыканкама, Лукашэнка папярэдзіў таго таксама, што чакае вынікаў. 

«Калі вы прымаеце гэту пасаду, памрыце, але павінен быць вынік», — натхніў Лукашэнка.

Прызначаючы паслом у Індыі Міхаіла Касько, Лукашэнка намякнуў, што той можа вярнуцца дадому за краты. Да гэтага часу Касько займаў пасаду старшыні канцэрна Беллеспаперапрам.

«Міхаіл Міхайлавіч, што датычыцца вас, я пагадзіўся на прызначэнне. Але ў мяне, вядома, будуць прэтэнзіі да вас. Вы ведаеце, у якім стане сёння вашае міністэрства фактычна, і мне вельмі не хацелася б, каб мае падазрэнні ў тым, што вас хочуць проста ціхенька зрушыць на нейкую іншую пасаду, каб гэта пацвердзілася ў будучыні, — сказаў Лукашэнка. І дадаў: — Уратуй вас бог думаць, што гэта для вас адпачынак ці вы сышлі кудысьці ўбок».

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі і зрабіў шэраг іншых кадравых змен

Лукашэнка звольніў генерала Лісоўскага

«Лукашэнка выглядаў кепска». Эксперты ацанілі перспектывы блакавання ў Беларусі ютуба

Клас
1
Панылы сорам
39
Ха-ха
31
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
12