Фота: Scott Olson/Getty Images

Фота: Scott Olson/Getty Images

Як паведамілі агенцтвы CNN і NBC са спасылкай на шэрыфа акругі Далас Адама Інфантэ, нападнік скончыў жыццё самагубствам, а колькасць ахвяр і характар раненняў пакуль удакладняюцца.

Сам шэрыф Інфантэ падчас прэс-канферэнцыі пацвердзіў, што асоба нападніка ўстаноўленая, але ад далейшых каментароў устрымаўся. 

Мясцовае інфармацыйнае агенцтва WHO 13 пазней назвала імя стралка — Дылан Батлер, ён вучыўся ў гэтай самай школе. Адзін з трох параненых — дырэктар школы Дэн Марбургер, які быў тэрмінова дастаўлены ў бальніцу і прааперыраваны з-за агнястрэльных раненняў.

Дылан Батлер

Дылан Батлер

Інфантэ таксама адзначыў, што стральба пачалася а палове восьмай раніцы, калі заняткі яшчэ не пачыналіся і ў будынку школы было параўнальна няшмат вучняў, што, верагодна, дазволіла пазбегнуць большай колькасці ахвяр.

Паліцыя прыбыла на месца злачынства ўжо праз 7 хвілін. Пазней да паліцыянтаў далучыліся агенты ФБР і супрацоўнікі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, многіх школьнікаў, якія прыехалі ўжо пасля інцыдэнту, адправілі па дамах. Мама адной з дзевяцікласніц расказала, што яе дачку літаральна прагналі ад школы ў 07:45, а Эрыка Джоліф, маці шасцікласніка Аміра, праз гадзіну пасля здарэння сказала журналістам, што ўсё яшчэ не ведае, дзе знаходзіцца яе сын, але вельмі спадзяецца, што з ім усё ў парадку.

Школа Perry High School знаходзіцца ў мястэчку Пэры з насельніцтвам крыху больш за 8 тыс. чалавек, размешчаным на паўночны захад ад сталіцы штата, горада Дэ-Мойн. Яна ўваходзіць у школьную сетку мясцовай грамады, у якой у агульным ліку навучаецца 1785 чалавек.

Чытайце таксама:

У «дзённіках» стралкоў з Прагі і Бранска выявілася аднолькавая памылка. І ўвогуле яны вельмі дзіўныя

Хлопец, які застрэліў 15 чалавек у Празе, падазраецца таксама ў забойстве маладога мужчыны і яго двухмесячнай дачкі 

Што вядома пра стралка, які забіў не менш за 15 чалавек у Празе

Школьніца ішла мэтанакіравана забіваць аднакласніцу з-за хлопчыка. Што вядома пра стральбу ў бранскай школе

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
14
Абуральна
0