У відэа хлопец стаіць на перакрыжаванні з вуліцай Камуністычнай у Мінску і чакае, пакуль на светлафоры загарыцца зялёнае святло. Гэта вечар ці ноч, вакол — ніводнага чалавека, машын таксама няма, але беларус паслухмяна чакае, калі загарыцца правільнае святло. 

Подпіс да роліка — «заўсёды так раблю». А ў самім відэа стэндапер апісвае сітуацыю так: «Як сказаць, што ты беларус, не кажучы ні слова».

Некаторыя з каментатараў пагаджаюцца:

«Гэта ў нас у крыві і на ўзроўні рэфлексу».

«У нас проста добрае выхаванне».

«Усё правільна, парадак трэба пачынаць з сябе».

«Пераехала ў Беларусь 5 гадоў таму, таксама панабралася падобнага».

«Так! Былі ў Мінску першы раз і я была ў шоку, як людзі стаяць і не пераходзяць на чырвонае, нават калі нікога навокал няма, мы ў Маскве не змаглі б так».

Такая рыса натхняе не ўсіх. Частка людзей лічаць, што можна было б быць і больш практычнымі:

«Таму што мы цярпілы ўсе».

«Мяне ўсе сябры за гэта ненавідзяць».

Знайшліся і выключэнні:

«Я на чырвонае іду, нават калі машыны едуць, хаця я і беларус».

Адкуль такое імкненне да правільнасці? Нехта напісаў у каментары, што яму фізічна робіцца балюча, калі ён пераходзіць на чырвонае. Іншыя каментатары згадваюць выпадкі, калі яны смела пераходзілі пустую дарогу на чырвонае, і раптам аднекуль з’яўляліся міліцыянты або даішнікі. 

Адна каментатарка расказвае, што яе сябар-італьянец таксама пераходзіць дарогу на зялёнае, што сярод італьянцаў сустракаецца рэдка. Некалі гэты чалавек жадаў перабегчы дарогу на чырвонае, але яму перагарадзіў дарогу палачкай стары чалавек і спытаў: «Сынок, а калі цябе з акна пабачыць дзіця? Блага так рабіць!» З тых часоў італьянец абірае толькі правільнае святло.

Чытайце таксама:

У Крыжаноўскага згубілася котка. Навагоднюю ноч яна правяла на вуліцы

Як надзейна пачысціць акаўнт у TikTok — падрабязны гайд

Беларус трапіў у страшную аварыю. Каханая дапамагае яму аднавіцца — за іх гісторыяй сочаць тысячы

Клас
67
Панылы сорам
19
Ха-ха
19
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
11

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?