Сёння ягоны «Калгары» выйграў у гасцях у «Арызоны» з лікам 6:2. Ягор Шаранговіч закінуў тройчы.

Прычым Ягор забіў у меншасці, большасці і ў роўных складах. І справядліва быў прызнаны першай зоркай матча.

Шаранговіч перайшоў у «Калгары Флэймз» улетку, перад гэтым ён гуляў за «Нью-Джэрсі Дэвілз», дзе ў яго таксама быў адзін хет-трык.

«Калгары» зараз займае 11-ы радок у Заходняй канферэнцыі, у каманды 43 балы ў 42 матчах, але адставанне ад зоны плэй-оф складае ўсяго два балы.

Наступны матч канадскі клуб правядзе з уладальнікам Кубка Стэнлі «Вегасам Голдэн Найтс».

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0