Фота: Markus Schreiber / AP

Фота: Markus Schreiber / AP

Намеснік галоўнага рэдактара Bild Паўль Ронцхаймер распавёў, што быў на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы, калі прыйшла навіна аб смерці Аляксея Навальнага. Па ягоных словах, прадстаўнікі спецслужбаў і інсайдары адразу казалі за зачыненымі дзвярыма, што давяраць заяве Федэральнай службы выканання пакаранняў нельга, «гэта ўсё расійская прапаганда». Журналіст нагадвае, што апошнія некалькі тыдняў хадзілі чуткі пра магчымы абмен Навальнага і Эвана Гершковіча на крамлёўскага агента Вадзіма Красікава.

Як мяркуе Ронцхаймер, магчыма, Пуцін лічыць, што зможа дабіцца вызвалення Красікава і без Навальнага.

Але таксама магчыма, што за смерцю Навальнага стаіць вельмі кансерватыўнае крыло Крамля, якое хоча «цалкам захаваць гэты радыкальны курс» і пазбегнуць любых перамоваў з Захадам, бо «гэтая смерць можа мець далёкасяжныя наступствы».

З гэтым згодны аглядальнік Bild Філіп Пятоў. Ён таксама лічыць, што смерць Навальнага пасылае Захаду сігнал аб тым, што Пуціну «няма замены» ў сістэме расійскай улады. 

«Трэба проста памятаць, што значная частка расійскай эліты была здзіўленая і нападам на Украіну. Гэтую вайну таксама планавала толькі частка пуцінскай сістэмы, — заявіў Пятоў. — «Нават не спадзявайцеся, што ў нейкі момант з'явіцца нехта лепшы».

Гэта сігнал і для ўсіх летуценнікаў, якія хочуць весці перамовы з Расіяй для дасягнення доўгатэрміновага міру, якія спадзяюцца, што Расія можа аслабіць гайкі, — гэтага не будзе».

Пра раптоўную смерць Аляксея Навальнага ў калоніі «Палярны воўк» за Паўночным кругам стала вядома ў пятніцу днём. Галоўнаму расійскаму апазіцыйнаму дзеячу было 47 гадоў. Агулам Аляксей Навальны, затрыманы 17 студзеня 2021 года па вяртанні з Нямеччыны ў Маскву, быў асуджаны на 19 гадоў.

Чытайце таксама:

«Гадзіннік цікае». Байдэн усклаў адказнасць за смерць Навальнага на Пуціна і нагадаў пра Украіну

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай

«Ён памёр, не зломлены тыраніяй» — Барак Абама пра смерць Аляксея Навальнага

Уначы невядомыя ў цывільным разбурылі мемарыялы Аляксею Навальнаму ў Маскве і рэгіёнах

Юлія Навальная: Хачу, каб Пуцін, яго атачэнне ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, маім мужам, адказнасць

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
15